Аб установе - Я/с 187 г.Мiнска
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Аб установе

Фотаматэрыялы

 Мэты, задачы і функцыі установы дашкольнай адукацыі

    Асноўнымі мэтамі дзейнасці ўстановы дашкольнай адукацыі з’яўляюцца забеспячэнне рознабаковага развіцця ранняга і дашкольнага ўзросту  ў адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і партэбамі, фарміраванне ў яго маральных нормаў, садзейнічанне ў набыцці ім сацыяльнага вопыту.

Асноўнымі задачамі ўстановы з'яўляюцца:

- забеспячэнне дашкольнай адукацыі выхаванцам у адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі дашкольнай адукацыі;

- далучэнне выхаванцаў да агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей;

-выяўленне і развіццё індывідуальных  здольнасцей і інтэлектуальна- творчага патэнцыялу выхаванцаў;

-забеспячэнне пераемнасці дашкольнай і першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі;

-фарміраванне культуры сямейных адносін, каштоўнасных адносін да сям’і;

-стварэнне ўмоў для атрымання адукацыі выхаванцамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і аказанне ім карэкцыйна-педагагічнай дапамогі;

-ахова здароўя выхаванцаў, фапміраванне асноў здаровага ладу жыцця.

Установа дашкольнай адукацыі у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь ажыццяўляе наступныя функцыі:

- рэалізацыя адукацыйных праграм дашкольнай адукацыі, спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з нтэлектуальнай недастатковасцю, праграмы выхавання і абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы:

- стварэнне ўмоў для выхавання, навучання і развіцця дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту, іх сацыялізацыі;

-стварэнне ўмоў для фарміравання асноў патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці, далучэнне да агульначалавечых каштоўнасцей;

-стварэнне бяспечных ўмоў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу;

-ахову здароўя выхаванцаў, абарону іх правоў;

-стварэнне ўмоў для паўнавартаснага  фізічнага развіцця выхаванцаў на падставе фарміравання здаровага ладу жыцця;

-забеспячэнне сацыяльна-псіхалагічнай падтрымкі выхаванцаў і аказанне ім псіхалагічнай дапамогі;

-забеспячэнне магчымасці сваечасовага і паўнавартаснага пераходу на наспупную ступень адукацыі;

-стварэнне ўмоў для павышэння кваліфікацыі і праяўлення творчай ініцыятывы  педагагічных работнікаў;

-стварэнне ўмоў для забеспячэння якасці адукацыйных паслуг, у тым ліку на платнай аснове.

Нашы сімвалы

 
  
       


На вулiцы Кахоўскай

Ёсць дзiцячы сад.

Там словы беларускiя

I музыка гучаць.

«Вясёлка» - так пяшчотна

Завём дзiцячы сад.

Дзiцячы сад «Вясёлка»

Гасцям заўсёды рад.

 

     Гісторыя нашай установы пачалася пачалася ў далёкім 1963 годзе, калі 2 студзеня 1963 садок гасцінна адчыніў свае дзверы для 135 выхаванцаў.

    Ішоў час, многае змянялася- адміністратыўны падзел (у час адкрыцця гэта тэрыторыя належыла Фрунзенскаму раёну), адміністрацыя (за ўсю гісторыю іх 11 ) мяняліся супрацоўнікі, выхаванцы, але нязменнай   застаецца атмасфера садка- утульная, дамашняя, дзе усе - і выхаванцы, і супрацоўнікі адчуваюць сябе адной вялікай дружнай сям'ёй.

   Дакранёмся да старонак гісторыі...

Год 1991

Год 1993 

Год 1993

                      

                                                                 Год 1993

        

   

                                                                                                                  Год 2005