Архіў навін - Я/с 187 г.Мiнска
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

Бяспечнае дзяцінства

29.06.20

Бяспечнае  дзяцінства

Лета - гэта не толькі самая бесклапотная пара для дзетак, але гэта і самы траўманебяспечны перыяд. Катанне на роварах, ролікавых каньках, прагулкі на свежым паветры дастаўляюць дзецям масу задавальнення. Аднак, юныя пешаходы і веласіпедысты, застаўшыся без увагі старэйшых, часта атрымліваюць траўмы на дарогах.

 

Мы жывем у горадзе, дзе вельмі інтэнсіўны паток транспартных сродкаў, таму трывалыя веды Правіл дарожнага руху павінны стаць неад'емнай часткай паўсядзённага жыцця.

 

Паважаныя бацькі!

 

Памятайце, што адказнасць за жыццё і здароўе дзяцей ляжыць, перш за ўсё, на нас, дарослых.

 

Нагадвайце дзецям пра неабходнасць выканання  Правілаў дарожнага руху. А падрабязней у гульнявой форме вы можаце пазнаёміцца з інфармацыяй на сайце "Бяспечнае дзяцінства"

Фотаматэрыялы