Платные услуги - Я/с 187 г.Минска
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Платные услуги

Платныя паслугі

 Прапануем вашай увазе

Гурток «Маленькі разумнік»

 Мэта: інтэлектуальнае развіццё дзяцей дашкольнага ўзросту.

 Задачы:

Стымуляваць пазнавальную актыўнасць у дзяцей дашкольнага ўзросту.

Развіваць разумовыя дзеянні і аперацыі ў дзяцей з розным узроўнем інтэлектуальных здольнасцяў.

Папярэджваць узнікненне цяжкасцей у развіцці пазнавальнай і эмацыйнай сферы дзяцей дашкольнага ўзросту.

Працягласць занятку: ад 20 - 35 хвілін 2 разы на тыдзень 

Рост сацыяльных патрабаванняў і чаканняў грамадства ў дачыненні да падрастаючага пакалення прывёў да змены самога ўяўленні аб развіцці інтэлектуальных здольнасцяў дзіцяці.

 Інтэлектуальнае развіццё ўяўляе сабой разумовы патэнцыял, развіццё разумовых працэсаў - здольнасць абагульняць, параўноўваць аб'екты, класіфікаваць іх, аналізаваць, вылучаць істотныя прыкметы, рабіць самастойныя высновы. Гэта пэўная шырата уяўленняў, у тым ліку вобразных і прасторавых, адпаведнае маўленчае развіццё, пазнавальная актыўнасць. Вельмі важная частка інтэлектуальнага развіцця дзіцяці - здольнасць да  самастойнага навучання, вырашэння праблемных задач.

    У старэйшага дашкольніка павінны быць развіты дапытлівасць, жаданне пазнаваць новае. Павінен быць дастаткова высокі ўзровень сэнсарнага развіцця, а таксама развітыя вобразныя ўяўленні. Не менш важны ўзровень развіцця памяці, маўлення, мыслення, ўяўлення, гэта значыць усіх псіхічных працэсаў.

    У структуру заняткаў гуртка ўваходзяць элементы пясочнай тэрапіі. Заняткі будуць праходзіць з выкарыстаннем юнгіанскай пясочніцы. Любы чалавек адчувае на працягу жыцця перажыванні. А маленькі чалавечак, тым больш, адчувае больш перажыванняў, бо з усім ён сутыкаецца ўпершыню. І тое, як ён гэта ўспрыме, якое дзеянне абярэ, і будзе вызначаць яго далейшыя радасці ці засмучэнне, і патэнцыйныя праблемы. У «пясчаным свеце» дзіцяці адлюстроўвае наваколле і свае адчуванні - тое, што хвалюе непасрэдна ў дадзены момант: і добрае i дрэннае, тое, што дзіця змагло б сказаць у сілу закрытасці ці няўмення аформіць думкі і пачуцці словамі.  Развіваючыя  гульні з пяском спрыяюць развіццю дробнай маторыкі, каардынацыі рухаў, знаёмяць з паняццямі «многа-мала», «хутка-павольна», выкарыстоўваюцца для заняткаў па развіцці маўлення, актывізуюць вынаходлівасць і творчае ўяўленне.

  Гурток маўленчага развіцця "Говорушки"

Мэта: стварэнне ў ходзе сумеснай дзейнасці педагога з дзецьмі найбольш спрыяльных умоў для высокага ўзроўню маўленчага развіцця дзіцяці і ўсебаковага развіцця асобы.

 Задачы:

Развіваць вымаўленчы бок гаворкі: фанематычны слых; артыкуляцыйную, мімічную і дробную маторыку; інтанацыйную выразнасць маўлення.

Развіваць маналагічную і дыялагічную гаворку.

Развіваць лексіка-граматычныя катэгорыі мовы.

Узбагачаць слоўнікавы запас.

Працягласць занятку: ад 25 - 30 хвілін 2 разы на тыдзень

     Сучасная школа прад'яўляе вялікія патрабаванні да дзяцей, што паступаюць у першы клас. Важная задача дзіцячага сада складаецца ў тым, каб на працягу ўсяго перыяду выхавання дзіцяці паступова закладваць асновы гатоўнасці да навучання ў школе, фарміраваць абагульненыя, сістэматызаваныя веды пра навакольны свет, уменне выразна і поўна выказваць свае думкі. Таму своечасовая работа па развіцці маўлення дашкольнікаў з'яўляецца актуальнай і важнай задачай, якая стаіць перад педагогамі. Эфектыўная падрыхтоўка да навучання беларускай мове рэалізуецца ў ходзе развіцця ўсіх кампанентаў гаворкі: правільнага гукавымаўлення, слоўнікавага запасу, граматычнага ладу мовы.

      Работа дадзенага гуртка накіравана на фарміраванне фанематычнага ўспрымання, развіццё вымаўленчага боку гаворкі, развіццё слоўніка і словаўтварэння, граматычнага ладу мовы

 Гурток «Музычны калейдаскоп»

Мэта гуртка: фарміраванне эстэтычнай культуры дашкольніка; развіццё эмацыянальна-выразнага выканання песень; станаўленне пеўчага дыхання, правільнага гукаўтварэння, выразнасці дыкцыі; развіццё музычна-рухальных здольнасцяў.

 Задачы гуртка:

 Фарміраваць цікавасць да вакальнага мастацтва.

Развіваць уменне спяваць натуральным голасам, без напружання; з паступовым пашырэннем дыяпазона.

Развіваць музычны слых, каардынацыю слыху і голаса.

Развіваць уменне адрозніваць гукі па вышыні;

Развіваць чысціню інтанавання, выразную дыкцыю, правільнае пеўчае дыханне, артыкуляцыю.

Удасканальваць вакальна-харавыя навыкі.

Развіваць музычна-рухальныя здольнасці: адвольнасць рухаў, здольнасць падпарадкоўваць іх разнастайнаму рытму музыкі, «укладваць» у часе і прасторы, выяўляючы пры гэтым хуткую рэакцыю; пластычнасць, гнуткасць; рытмічнасць рухаў.

працягласць занятку: ад 25 - 30 хвілін 2 разы на тыдзень

     Спевы - адзін з любімых дзецьмі відаў музычнай дзейнасці, які валодае вялікім патэнцыялам эмацыйнага, музычнага, пазнавальнага развіцця. Дзякуючы спевам ў дзіцяці развіваецца эмацыйная спагадлівасць да музыки і музычныя здольнасці: інтанацыйны гукавышынны слых, без якога музычная дзейнасць проста немагчыма, тэмбравы і дынамічны слых, музычнае мысленне і памяць. Акрамя таго паспяхова ажыццяўляецца агульнае развіццё, фармируюцца вышэйшыя псіхічныя функцыі, узбагачаюцца ўяўленні пра наваколле, маўленне, дзіця вучыцца ўзаемадзейнічаць з аднагодкамі. Паколькі спеў - псіхафізічны працэс, звязаны з работай жыццёва важных сістэм, такіх як дыханне, кровазварот, эндакрынная сістэма і іншых, важна, каб галасаўтварэнне было правільным, каб дзіця адчувала сябе камфортна, спявала лёгка і з задавальненнем.

     Правільны рэжым галасаўтварэння з'яўляецца вынікам працы па пастаноўцы пеўчага голасу і дыхання. Дыхальныя практыкаванні, якія выкарыстоўваюцца на занятках па вакальным спеву, аказваюць аздараўленчы ўплыў на абменныя працэсы, якія адыграваюць  галоўную ролю ў кровазабеспячэнні, у тым ліку і органаў дыхання. Паляпшаецца дрэнажная функцыя бронхаў, аднаўляецца насавое дыханне, павышаецца агульная супраціўляльнасць арганізма, яго тонус, узрастае якасць імунных працэсаў.

     Планаванне заняткаў гуртка «Музычная планета» складзена з улікам узроставых і індывідуальных асаблівасцяў дзяцей.

  • Дадатковыя адукацыйныя паслугі
  • Гурток музычна-эстэтычнага накірунку ," Музычная планета"
  • Развіццё ў дзяцей дашкольнага ўзросту музычна-рухальных здольнасцей
  • 4.30 руб. за 1 академічную гадзіну
  • Мытніцкая Маргарыта Андрэеўна
  • Дадатковыя адукацыйныя паслугі
  • Гурток інтэлектуальнага развіцця "МаленькІ разумнік"
  • Папярэджанне ўзнікнення цяжкасцяў у інтэлектуальным развіцці дзяцей дашкольнага ўзросту
  • 4.30 руб. за 1 акадэмічную гадзіну
  • Мельнікава Ірына Уладзіміраўна
  • Дадатковыя адукацыйныя паслугі
  • Гурток маўленчага развіцця "Говорушки"
  • Развіццё лінгвістычных і камунікатыўных здольнасцей дзяцей дашкольнага ўзросту
  • 4.90 руб. за 1 акадэмічную гадзіну
  • Пашэк Кацярына Адамаўна
  • Дадатковыя адукацыйныя паслугі
  • Гурток фізічнага развіцця " Дзіцячы фітнес"
  • Гарманічнае фізічнае развіцце
  • 4.30 руб. за 1 акадэмічную гадзіну
  • Саўрыцкая Ірына Мікалаеўна