Музей "Наша спадчына" - Я/с 187 г.Минска
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Музей "Наша спадчына"

  Наш музей быў заснаваны ў 2000 годзе намаганнямі былой загадчыцы Юрчык Таццяны Міхайлаўны, бацькоў, супрацоўнікаў садка і іншых зацікаўленых.

 Спачатку гэта была невялічкая экспазіцыя, менавіта сучасных вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Размяшчалася яна ў маленькім пакойчыку, але паступова колькасць экспанатаў павялічвалася і было вырашана перанесці музей у рэкрэацыю калідора .

      Экспазіцыю можна ўмоўна падзяліць на некалькі частак:

-         прадметы побыту нашых продкаў: калаўротак, качалкі, ніты, ночвы;

-         вырабы народных майстроў, старадаўнія і сучасныя.

Шырока прадстаўлены вырабы з гліны: розныя гаршчкі, збаны, спарышы, розныя цацкі, упрыгожванні.

Дзіця:     Калі ласка – гладышы,

               Выбірайце для душы,

               Малако ў іх налівайце,

               Ганчароў успамінайце.

А вось гэта – цацкі,   зробленыя намі  ў гуртку “Кераміка”. Таксама не забыты знакамітыя саламяныя і ільняныя цацкі.

Вядучы:    Падыходзьце хутчэй,

                 Пазнаёмлю з цацкаю:

                 З саламянаю, ільнянаю

                 І з глінянаю – вось такою.

Дзіця 1:      Вось свісцёлкі гліняныя,

                 Па бабульчыных казках знаёмыя,

                 З гліны зробленыя, у агні гартаваныя.

Дзіця 2:      А вось цацкі-саламянкі,

                  Сонца льецца з іх на нас,

                  Быццам залацістыя праменчыкі

                   Асвяцілі ўсіх нас.

     А які ж беларускі музей без ручнікоў! У нас яны сталі не толькі ўпрыгожваннем, але і незаменнымі прадметамі інтэр’еру.

       Незабыты і вырабы з дрэва. Вашай увазе прапануецца цэлая калекцыя мініацюрнай мэблі.

     Наш музей пастаянна папаўняецца. Некаторыя з экспанатаў прывезлі нашы супрацоўнікі  іншыя - падораны бацькамі.

     У нашым музеі праводзяцца заняткі па азнаямленню з дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам; адгэтуль пачынаюцца некаторыя фальклорныя святы. І што асабліва прыемна – сярод наведвальнікаў нашай хаткі не толькі супрацоўнікі, выхаванцы нашага сада і іх бацькі, але і дзеці, выхавацелі з іншых дашкольных устаноў.

 ВЫРАБЫ

ДЭКАРАТЫЎНА-ПРЫКЛАДНОГА МАСТАЦТВА

МУЗЕЯ “НАША СПАДЧЫНА”

 

БАЖНІЦА

   Багоўня, ківот, драўляная шафка або палічка з абразамі, нярэдка зашклёная, прамавугольнай ці трохвугольнай формы. Яе аздаблялі разбой, упрыгожвалі ручнікамі, выцінанкамі. Размяшчалася звычайна ў хаце на покуці, зрэдку ў клеці ці гумне (дзе селянін праводзіў значную частку свайго часу). У старажытнасці пад бажніцай разумелі язычніцкі храм, капішча. Гэты сэнс у значнай ступені захаваўся і ў больш позні час у адносінах да рытуальнага месца, дзе адпраўлялі малітву, - капліцы, слупавага знака, крыжа з распяццем на раздарожжы, малітвенага месца ў царкве, невялікага іканастаса ў святліцы.

БОЙКА

 

   Маслабойка, бандарны выраб; пасудзіна для збівання масла. Лакальная назва – біянка. Вызначалася разнастайнасцю форм і канструкцый. Найчасцей – вузкая высокая кадачка з клёпак. У на-крыўцы пасярэдзіне адтуліна для калатоўкі (біла), верхні канец якой выходзіў вонкі, а да ніжняга прымацоўвалі кружок з дзіркамі (па-шыраны варыянт) ці крыжавіну (ударная частка). Такой жа формы бойкі выдзёўбвалі з суцэльнай калодкі. На Беларусі (пераважна на Палессі) былі вядомы бойкі цыліндрычнай формы гарызантальнага прафілю (у выглядзе двудоннай бочачкі, у якой было “акенца” з за-соўкай); масла збівалі вярчэннем ручкі, што прыводзіла ў рух ло-пасці. У даўнім сялянскім побыце масла збівалі ў ганчарных пасу-дзінах (гаршку, макітры) з дапамогай драўлянай лыжкі ці калатоўкі. На ўсходнім Палессі гэты способ захаваўся да пачатку 20 стагоддзя.

ВЕРАЦЯНО

                                                                                                                                                                                                                           

   Прылада для ручнога прадзення лёну, воўны, пянькі. Устаражытныя часы    верацяном служыла драўляная крыху завостранная палачка, пазней - конусападобная палачка даужынёй 20-30 см з завостраным верхам, патоўшчаным нізам, на які для павелічэння вагі надзявалі прасліца, iвострай пяткай. Верацяно выстругвалі нажом або выточвалі з бярозы, ясеню, грушы. На вытачаных верацяно дзеля зручнасці iяе аздаблення наразалі кольцы-паглыбленні.

  ВІЛКІ

     Хатні бытава (пячны) інвентар. Лакальная назва ўхваты. Паўкруглы жалезны рагач (ухват), насажаны на доўган драўлянае цаўё. Служыць для падхвату гаршкоў, чыгункоў, якія ставяць  упеч або дастаюць з яе. У інтэр’еры традыцыйнай сялянскай хаты вілкі займаюць месца каля печы ў качарэжніку, разам з качаргой, чапялой і іншым пячным інвентаром.

ГАРЛАЧ

 

   Ганчарны выраб; гліняная пасудзіна для захавання малака і  малочных прадуктаў. У пісьмовых крыніцах старажытнарускага часу вядомы пад назвай “кринъ». Рабілі з выцягнутым тулавам, пукатымі бакамі і звужанай шыйкай, але шырэйшым за дно вусцем. У гісторыі развіцця ганчарных быў прататыпам збана. Выраблялі гарлачы гартаваныя, чорназадымленныя і паліваныя. Упрыгожвалі глянцаваннем, прачэрчаным па сырой паверхні лінейна-хвалістым арнрментам, геаметрычнай і расліннай ангобнай размалёўкай і каляровымі фарбамі.

 ГАРШЧОК

 

   Ганчарны выраб; гліняная пасудзіна для гатавання гарачай стравы, захавання сыпкіх рэчываў. Назва "гаршчок" паходзіць ад старажытнай "гарнецъ". Яго форма добра прыстасавана для хуткага iраўнамернага награвання ў напаленай печы: круглы з пакутымі бакамі, звужаным дном iвусцем, абкру-жаным венцам. Для большай трываласці гаршчок часам апляталі дротам. Выраблялі з фармовачнай масы павышанай вогне-трываласці з дамешкам жарствы, пяску, а пасля абпальвання гартавалі ў абвары. Дэкор стрымлены або зyciм адсутнічаў. Аз-даблялі звычайна глянцаваным па сырой паверхні геамет-рычным арнаментам, радзей ангобнай размалёўкай. Памеры гаршчка самыя розныя - ад 0,5л да 10-15л. У гаршках гатавалі ежу: варылі кашу, парылі малако, заварвалі лекавыя расліны.

ГРЭБЕНЬ

     Вядомы драўляны  (найбольш старажытны) і металічны грэбні. На Беларусі бытавалі 2 тыпы драўляных грэбня: лапатападобныя і прамавугольныя. Першы тып выраблялі з аднаго кавалка дрэва. На лопасці прарэзвалі зуб'е, лопасць пераходзіла ў ручку. Другі тып – прамавугольная дошка,  ў цэнтры якой прыбівалі дошчачку з набітым на ёй драўляным зуб'ем. У другой палове 19 стагоддзя пашыраны былі грэбні з металічным зуб'ем, набітым пасярэдзіне або на абодвух канцах дошкі (рэдкае і частае). У самаробных грэбнях набівалі звычайныя цвікі.

 

КАЛАЎРОТ

1. самапрадка, прылада для механізаванага прадзення лену iвоўны ў хатніх ўмовах. На Беларусі вядомы 2 тыпы- стаяк iляжак. Абодва тыпы мелі аднолькавя рабочыя часткі: кола, педаль, якой кола прыводзілася ў pyx, iпрадзільны апарат. Апошні складаўся са стрыжня iразмешчанай на iм шпулькі для намотвання пражы iмаленькіх калесікаў, злучаных пры дапамозе шнуроў з вялікім колам. У калаўрот-стаяку кола знаходзілася паміж дзвюма вертикальнымі стойкамі пад прадзільным апаратам, у калаўрот-слежаку - збоку ад прадзільнага апарата. На Беларусі калаўрот з'явіўся ў 16 стагоддзі на мануфактурных прадпрыемствах. У славянскім побыце выкарыстоўваюцца з сярэдзіны 19 стагоддзя.

2. прыстасаванне для падымання грузаў: вал з ручкай, на які намотваецца канат, ланцуг.

МАТАВІЛА

    Прылада для змотвання iразмотвання маткоў пражы. Лакальныя назвы моташка, вітуха. Найбольш пашыраным было матавіла, якое ўяўляла сабой невялікі драўляны стрыжань з перпендыкулярна прамацаванымі брускамі на абодвух канцах. Сустракалася таксама вілкападобнае матавіла - з аднаго боку стрыжань меў натуральную развілку, а з другога - умацаваны брусок. Прынцып работы абодвух матавіл аднолькавы: трымаючы ў левай руцэ стрыжань iпаварочваючы яго то ўлева, то ўправа, правай рукой намотвалі пражу на брусок. Для размотвання пражы з матка ў клубок служыла спецыяльная матавіла-размотыч: брусковы крыж з дзіркамі, на яю надзявалі маток, свабодна круціўся на стрыжні, які ніжнім канцом нерухома мацаваўся на падстаўцы. У некаторых мясцовасцях яго прымацоўвалі да сцяны або ўстаўлялі ў лаве ці ўслоне.

НОЧВЫ


    Ночвы, карытападобная пасудзіна з шырокім адкрытым верхам. Прызначаліся для мыцця бялізны, прыгатавання сечанай капусты, якую ссыпалі затым у бочкі, мяса для каўбас і іншага. Рабілі з драўлянага цурбана (асіны, ліпы), колатага папалам; ёмістасць выдзёўбывалі цяслой, сценкі і дно знутры згладжвалі скобляй, разцом. З сярэдзіны 20 стагоддзя замест драўляных усё часцей ужываюцца металічныя начоўкі, якія бытуюць і ў наш час. Невялікія начоўкі для ачысткі зерня называюцца апалушкі.

НІТЫ

   Прыстасаванне   ў   кроснах   для   прапускання   асновы ў адпа-веднасці з узорам i ўтварэння зева для ўточнай ніткі: ніця-ныя петлі (кабылкі), размешчаныя на 2 гарызантальных пруточ-ках. Былі ру-хомымі i зверху мацаваліся на кацёлках, а знізу злучаліся з паножамі. Даўжыня ніты адпавядала шырыні асно-вы, вышыня раўнялася 24-25 см . Вядомы дзве разнавіднасці ніты: без вочак i з вочкамі. Найбольш старажытны, пашыраны ва ўcix славян - ніты без вочак, які выраблялі на спецыяльнай дошцы. Зверху па даўжыні рабра дошкі прапускалі тоўстую нітку-жывіцу, на якой мацавалася ў выглядзе пецель суканыя ніткі. Пасля таго, як дошка запаўнялася петлямі, ix ссоўвалі i зверху прадзявалі пруток, а на дошку накідалі новыя, захопліваючы петлі першага рада. У выніку атрымліваўся ніт з двух радоў пецель, злучаных у цэнтры. Ніты з вочкамі, больш зручныя пры накіданні асновы, paбiлі на спецыяльнам станочку.

ПАВУК

   Прасторавая кампазіцыя з саломы, папяровых кветак, зерняў, лубіну, фасолі; традыцыйнае ўпрыгожванне інтэр'ера беларускага народнага жылля. Павука падвешвалі над сталом (лічылася, што ён прыносіць шчасце). Найбольшае пашы-рэнне мелі павукі з саломай (шарападобныя, ромбічныя i зорчатыя). Шарападобныя pa6iлі з саломінак, якія разыходзіліся на ўсе бакі ад цэнтра. Канцы саломінак аздаблялі кветкамі з па-перы ці пер'я. У аснове рамбічнага павука восьмігранная фігу-ра з 12 саломінак аднолькавай даўжыні. Унутры i да яго вуглоў падвешвалі павука меншых памераў, саламяныя ціпапяровыя ланцужкі. Зорчатыя павукі мeлi плоскую канструкцыю з са-ломінак у выглядзе шматпялёсткавай разеткі. Бытавалі таксама павукі накшталт абажура: да абруча з лазы ў дроту пад-вешвалі гірлянды з зярнят фасолі, гароху, лубіну, начэпленых на ніткі. Павукі выйшлі з народнага ўжытку ў сярэдзіне 1950-х гадоў. У наш час вырабляюць сувенірныя павукі.

ПЕЧ

  Хатняя, прыстасаванне для прыгатавання гарачых страў, выпякання хлеба, абагравання памяшкання, сушкі і інш. Сучасныя печы, захоўваючы асноўную традыцыйную форму, будуюць з абпаленай цэглы, часам абліцоўваюць кафляй.

 

ПРАНІК

    Пляскаты драўляны брусок з ручкай, якім перылі (пралі) бялізну пры мыцці, палотны пры адбельванні; ім таксама абівалі лён, проса. На беларусі вядомы з 11-12 стагоддзя.

   ПРАС

                         

     Прылада для адгладжвання бялізны і адзення.

 СПАРЫШЫ

  Ганчарны выраб; гліняная пасудзіна з 2 цi 3 гаршкоў аднолькавага ці рознага памеру, змацаваных ручкай (да гаршкоў рабіліся накрыўкі). Называлі таксама пapнікі, двайнічкі, блізняты. У спарышы насілi ежу на поле ў сенакос ці жніво.

 СТУПА

 Традыцыйная прылада для апрацоўкі зерня на крупы. Выкарыстоўвалася і для іншых мэт. Ступу рабілі з кавалка тоўстага ствала дуба, граба, часам таполі або ліпы. У ствале выдзёўбвалі ці выпальвалі конусападобную выемку. Зерне ў ступе таўклі таўкачом – тоўстай выструганай палкай з паўкруглымі канцамі. Зерне перад апрацоўкай сушылі, а ў працэсе таўкачэння для таго, каб лепш аддзялілася шалупінне, крыху змочвалі вадой. Стоўчаныя крупы прасявалі на рэшаце ці ачышчалі пры дапамозе апалушак.

СУКАЛА

   Прылада для намотвання нітак на цэўкі. Уяўляе сабой 2 стойкі з умацаваным паміж iмiгладка адшліфаваным валікам з махавым колам, размешчаным бліжэй да аднаго канца валіка. 3 процілеглага боку ў валіку ўстаўляецца металічны стрыжань, на які надзявалася цэўка. Знізу стойкі змацоўваліся драўлянай плахай або збіваліся дошкамі з бакоў iзнізу ў выглядзе скрынкі для цэвак. Насуквалі цэўкі з клубка ці з матавіла.

МУЖЧЫНСКАЕ І ЖАНОЧАЕ АДЗЕННЕ